Тэлеканал «Россия» паспрабаваў выкрыць вядомага блогера Іллю Варламава, які зрабіў скандальны фотарэпартаж з Уфы


Ці ўдалося гэта зрабіць журналістам дзяржаўнага тэлеканалу, мяркуйце самі.

Адзін з самых папулярных расейскіх блогераў Ілля Варламаў, які карыстаецца ў ЖЖ нікам zyalt, зрабіў фотарэпартаж з гораду Уфа, дзе з 8 да 10 ліпеня праходзяць саміты Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС) і краін БРІКС (група з пяці краінаў: Бразілія, Расея, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).

«Усе непрыглядныя будынкі і месцы ў горадзе завешалі банерамі. Ходнікі закатваюць у асфальт, не прытрымліваючыся тэхналогіяў, так што гэты асфальт рассыпецца праз паўгода. …Адміністрацыя Уфы нагадвае халасцяка, які не паспеў падрыхтавацца да прыходу дзяўчыны, і за 2 хвіліны, пакуль яна едзе ў ліфце, спрабуе хутка прыбраць кватэру, хаваючы брудныя шкарпэткі пад канапу», – крытыкуе мясцовую ўладу Уфы Ілля Варламаў.

Журналісты башкірскага філіялу расейскага тэлеканалу «Россия» абвінавацілі блогера ў фотамантажы і паспрабавалі апраўдаць нязграбныя спробы мясцовай адміністрацыі схаваць пад фасаднай сеткай галечу ды cтарыя будынкі.

«На жаль, у башкірскім філіяле «России» працуюць нейкія дэбілы, якія палову з напісанага мною не зразумелі, затое прыпісалі мне тое, чаго я не казаў», – пракаментаваў сюжэт тэлеканалу ў сваім блогу Ілля Варламаў.

Фотарэпартаж выклікаў у інтэрнэце бурлівую дыскусію. Некаторыя карыстальнікі ЖЖ назвалі Варламава «свіннёй, якая заўсёды знойдзе балота», іншыя прапаноўваюць адправіць пад суд мясцовыя ўлады Уфы. Не абышлося і без жартаў. Адзін з карыстальнікаў «Youtube’у» праілюстраваў наступствы візіту Іллі Варламава ва Уфу ўрыўкам з фільму «Бункер» (Der Untergang).



Цёмны бок расейскай рэчаіснасці >>> Папулярная група «УКантакце» «Загнивающий Запад»

8 ліпеня ва Уфу вылецеў кіраўнік Беларусі. Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у самітах ШАС і БРІКС і правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў