Тэлекампанія Бі-бі-сі паказала магчымы сцэнар Трэцяй сусветнай вайны


Фота: independent.co.uk

У дакументальным фільме «World War Three: Inside the War Room» апісваецца канфлікт паміж Расеяй і НАТО.

Кінастужка выйшла ў эфір 3 лютага. Паводле сюжэту, прарасейскія паўстанцы захапілі латвійскі Даўгаўпілс. Пасля ўмяшання ў сітуацыю амерыкана-брытанскай кааліцыі свет апынуўся на мяжы ядравай вайны. Збавіцелямі чалавецтва аказваюцца члены брытанскага кабінета міністраў. Дзеянне адбываецца ў камандным пункце брытанскай арміі.

Канфлікт пачынаецца ў сталіцы Эстоніі. Падчас акцыі памяці ў гонар савецкіх воінаў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, на групу дэманстрантаў нападаюць некалькі чалавек у масках і з эстонскімі сцягамі. Закалоты ахопліваюць усю краіны і пазней пераносяцца ў суседнюю Латвію. Расея абвінавачвае ўлады Эстоніі ў тым, што яны ініцыявалі напады на актывістаў.

Сюжэт цалкам выдуманы. Аўтары стужкі натхніліся на стварэнне фільму падзеямі на ўсходзе Украіны.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары