«Telegram» зробіць убудаваныя метады абыходу блакавання


Заснавальнік «Telegram» Павел Дураў адрэагаваў на рашэнне Таганскага раённага суда Масквы, які 13 красавіка, прыняў рашэнне заблакаваць камунікатар па патрабаванні Раскамнагляду і ФСБ.

Дураў паведаміў, што неўзабаве ў «Telegram» з’явяцца ўбудаваныя метады абыходу блакавання.

«Не выдаляйце і не пераўсталёўвайце «Telegram» пры ўзнікненні праблем з сувяззю. Своечасова пампуце абнаўленні «Telegram» у «AppStore» або «Google Play», – параіў Дураў у сваім VK.

«Telegram» нашага тэлеканалу чытайце тут.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары