«Telegram» абавязалі забяспечыць ФСБ доступ да перапіскі


Вярхоўны суд Расеі адхіліў пазоў кіраўніцтва «Telegram» аб прызнанні нядзейсным загаду ФСБ перадаць ключы шыфравання.

Яшчэ ў кастрычніку 2017 года «Telegram» аштрафавалі на 800 тысяч расейскіх рублёў (прыблізна 13 тысяч долараў ЗША) за непрадастаўленне «інфармацыі пра факты прыёму, перадачы, дастаўкі і (або) апрацоўкі паведамленняў, якімі абменьваюцца карыстальнікі, а таксама інфармацыю аб гэтых карыстальніках». Кіраўніцтва«Telegram» падало ў суд позву, у якой прасіла прызнаць падобныя патрабаванні незаконнымі.

ФСБ настойвала на тым, што перапіска грамадзянаў у мэсэнджэры не з’яўляецца таямніцай, якая ахоўваецца законам.

Сёння суд адмовіў «Telegram» ў позве і цяпер мэсэнджэр або перадасць дадзеныя для дэшыфроўкі паведамленныў ФСБ, або ён будзе заблакаваны на тэрыторыі Расеі.

Раскамнагляд паведаміў, што «Telegram» мусіць выканаць загад ФСБ цягам 15 дзён, у іншым выпадку яны накіруюць у суд позву аб блакіроўцы.

ГА, belsat.eu Фота REUTERS/Dado Ruvic

Стужка навінаў