«Тэлефонныя прадпрымальнікі» разводзяць пінчукоў

photo

Невядомыя раскідаюць у шматпавярховіках улёткі, якія заклікаюць «Купляць беларускае» паводле дэмпінгавых коштаў.

Пра дэталі акцыі патэнцыйныя кліенты могуць даведацца, патэлефанаваўшы на нумар, які ўказаны мелкім шрыфтам па баках паперкі з бел-чырвона-белым арнаментам.

Фота Медиа-Полесье
Фота Медиа-Полесье

Пінчукам прапануюць вельмі танныя прадукты харчавання – курыца ад 18 тысяч за кілаграм, свініна ад 45, рыс – ад 11, макароны і кансервы. Акрамя ежы, прадаўцы запрапанавалі ўсім ахвочым свае паслугі ў сферы працаўладкавання.

TUT.by высветліў, што дадзены нумар належыць прыватнаму прадпрыемству з Бабруйску. Фірма сапраўды спецыялізуецца на кансалтынгавых паслугах. Аднак усе паслугі фэйкавыя, а ўказаныя нумары перанакіроўваюць на аўтаадказчык.

Па водгуках у інтэрнэце бачна, што «тэлефонныя прадпрымальнікі» падманулі ўжо шмат людзей.

Хоць скаргаў адносна ўлётак з таннаю курыцай яшчэ не было, ва ўпраўленні гандлю і паслуг Пінскага гарвыканкаму паабяцалі праверыць друкаваную рэкламу.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары