24 і 26 снежня ў Менску адбудзецца сустрэча кантактнай групы па канфлікце на ўсходзе Украіны


24 і 26 снежня ў Менску адбудзецца сустрэча кантактнай групы па канфлікце на ўсходзе Украіны.

«Падчас размовы ў «нармандскім фармаце» дамовіліся аб сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Менску ў сераду і ў пятніцу на гэтым тыдні (24 і 26 снежня)», – напісаў украінскі прэзідэнт у сваім «Twitterы».

Ва ўзгадненні фармату сустрэчы прымалі ўдзел прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, французскі лідар Франсуа Аланд, а таксама канцлер ФРГ Ангела Мэркель.

Тым часам на тэрыторыю Украіны трапіў ужо дзясяты гуманітарны канвой з Растоўскай вобласці (Расея). Назіральнікі зафіксавалі ў яго складзе 16 бензавозаў.

На Бахмутскай трасе назіраецца канцэнтрацыя цяжкой баявой тэхнікі ў тым ліку танкаў. Прарасейскія баевікі не спыняюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх жаўнераў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў