Тэхаскі стралок збягаў з псіхіятрычнага шпіталя


Дэвін Келі, які 5 лістапада расстраляў прыхаджанаў баптысцкай царквы, ляжаў у клініцы для псіхічна-хворых у Нью-Мексіка, з якой уцёк у 2012 годзе, пішуць амерыканскія СМІ са спасылкаю на паліцэйскі даклад.

Забойцу скіравалі на лячэнне пасля збіцця ягонай тагачаснай жонкі і ейнаму сыну. Тады ён уцёк у Тэхас.

У дакладзе пасля яго ўцёкаў стралка апісалі, як «небяспечнага для сябе і іншых, які скраў агнястрэльную зброю на базе ВПС Hollomon», дзе ён «пагражаў забіць» старшых па званню. ВПС ЗША адмовіліся пацвердзіць, што Келі ўцёк са шпіталя, спасылаючыся на правілы прыватнасці ў рамках Закон аб медычным страхаванні.

Паводле дырэктара Тэхаскага дэпартамента рэгіянальнай грамадскай бяспекі Мартына Фрымана, у следчых няма падставаў меркаваць, што ў Келі быў саўдзельнік.

Марцін паўтарыў папярэднія заявы пра тое, што да стральбы прывялі спрэчкі Келі з цёшчай, якая наведвала тую царкву, але не прысутнічала ў нядзелю.

5 лістапада Келі ўвайшоў у чорным спецадзенні і бронекамізэльцы ў царкву і з аўтамата расстраляў прыхаджанаў. Загінулі 26 асобаў, больш 20 былі параненыя. Узрост забітых – ад 18 месяцаў да 77 гадоў. Паводле адной з версіяў, Келі хацеў збегчы з месца злачынства, але яго падстрэлілі мясцовыя жыхары, пасля чаго злачынца скончыў жыццё самагубствам. Паводле іншай – яго забіла паліцыя.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары