ТБМ просіць аб падтрыманні


З новага года павялічылася арэнда за офіс Таварыства беларускай мовы.

Са студзеня 2017 года павялічалася арэндная плата за менскі офіс для Таварыства беларускай мовы – цяпер яна складае Br 1435. Арганізацыя просіць усіх яе сяброў і проста прыхільнікаў роднай мовы падтрымаць яе сваймі ахвяраваннямі.

Атрыманыя сродкі маюць пайсці на таксама на фінансавае падтрыманне газеты «Наша слова», частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна.

Сродкі можна пералічыць праз інтэрнэт-банкінг, сістэму «Расчет», iPay або проста прынесці ў офіс. Інструкцыя па аплаце – тут.

Арганізацыя публікуе спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) у «Нашым слове» і на старонцы ТБМ.

ДД

Глядзі таксама
Каментары