Таваразварот з Расеяй за два гады ўпаў на 14 %


Агульная сума двухбаковага гандлю скарацілася з 43 да 37 млрд долараў. Прэм’ер занепакоены.

«Апошнім часам, на жаль, вызначылася пэўная тэндэнцыя: наш узаемны таваразварот у сілу цэлага шэрагу аб’ектыўных, а можа, і суб’ектыўных абставінаў пачаў крыху зніжацца… Мусім абмеркаваць, што з ім адбываецца, і вызначыць меры, каб узнавіць і перасягнуць тыя пікавыя значэнні, якія мелі зусім нядаўна», – заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з расейскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым у падмаскоўных Горках.

Расейскі прэм’ер пагадзіўся распрацаваць праграму скаардынаваных дзеянняў па забеспячэнні эканамічнага ўзаемадзеяння. Па словах Кабякова, гэтая праграма прадугледжвае шэраг мераў па ліквідацыі бар’ераў па прасоўванні тавараў і паслугаў ва ўзаемным гандлі.

Дзмітрый Мядзведзеў нагадаў, што мінулае паседжанне саюзнага Савета міністраў адбылося ў Менску ў кастрычніку, і прапанаваў правесці наступнае ў першым паўгоддзі сёлета на тэрыторыі Расеі.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў