Таццяна Караткевіч: «Мы б перамаглі, калі б на нашым баку была большасць»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=soKE26ul55s&feature=youtu.be”][vc_column_text]На сённяшнім паседжанні Цэнтрвыбаркам адмовіўся задаволіць скаргу Таццяны Караткевіч, якая патрабавала прызнаць несапраўднымі вынікі галасавання па ўсёй краіне. У скарзе былой кандыдаткі на прэзідэнцтва паведамлялася, што выбарчая кампанія праходзіла з грубымі парушэннямі заканадаўства. Аднак кіраўнікі абласных і Менскай гарадской камісіяў паставілі пад сумнеў факты парушэнняў, на якія ўказалі ў тым ліку і незалежныя назіральнікі. Супраць задавальнення скаргі Караткевіч ЦВК прагаласавала адзінагалосна.

Ці варта прымаць удзел у выбарчай кампаніі, вынік якой загадзя ведае ўся краіна? На гэтае пытанне ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» паспрабавалі адказаць палітолаг Валер Карбалевіч і экс-кандыдатка на прэзідэнта Таццяна Караткевіч.

«У Беларусі сапраўды не знойдзецца ніводнага чалавека, які б не ведаў вынікаў гэтых выбараў яшчэ да іх пачатку, – канстатуе палітолаг. – Выбары адбываюцца нават у самых недэмакратычных краінах. У СССР таксама былі выбары. Гэта элемент легітымізацыі для недэмакратычных рэжымаў. І прадстаўнікі такіх рэжымаў вельмі напружваюцца падчас выбараў. Калісьці мая маці была кіраўніком выбарчай камісіі ў савецкія часы – тады ўся сістэма стаяла на вушах», – зазначыў Валер Карбалевіч.

Чытайце таксама >>> Як выйграць выбары не паабяцаўшы НІ-ЧО-ГА

Нягледзячы на вынікі галасавання Таццяна Караткевіч лічыць сваю выбарчую кампанію паспяховай.

«Мы хацелі далучыць да нашай праграмы мірных пераменаў як мага больш людзей і нам гэта ўдалося… А цяпер з хваляваннем чакаем вынікі сацыялагічных даследаванняў, якія пакажуць падтрымку, якую мы насамрэч атрымалі», – заявіла экс-кандыдатка.

Кампанію Таццяны Караткевіч можна лічыць поспехам, адзначыў Валер Карбалевіч. «Калі нікому невядомы чалавек за тры месяцы набірае падтрымку ад 15 % да 30 % – гэта добры вынік».

«Гэты рэжым імітуе дэмакратыю. Нам варта выкарыстоўваць усе механізмы, каб дамагчыся той падтрымкі, якая стане вырашальнай у момант выбараў ці то парламенцкіх, мясцовых, ці прэзідэнцкіх. Мы пераможам, калі на нашым баку будзе большасць», – ўпэўненая экс-кандыдатка.

Больш у відэаматэрыяле вышэй.

belsat.eu

Стужка навінаў