Таццяна Караткевіч: большасць людзей хочуць мірных пераменаў


«У той камандзе, у якой я пачала свой шлях у прэзідэнцтва, мы даўно вызначыліся, што наша мэта – гэта мірныя перамены ў Беларусі, – заявіла Таццяна Караткевіч падчас дэбатаў на дзяржаўным тэлебачанні. – Менавіта таму мы ўдзельнічаем у гэтай прэзідэнцкай кампаніі і сёння робім усё максімальнае, каб голас тых людзей, якія хочуць мірных перамен, быў пачуты».

Паводле кандыдаткі, у Беларусі большасць прагне мірных пераменаў.

Караткевіч падкрэсліла, што гэта «самая лепшая справа на карысць дзяржавы», якую яна сёння робіць. «Пасля 11 кастрычніка, якой бы ні быў вынік, я буду працягваць гэтую дзейнасць, таму што многія людзі сёння хочуць гэтых перамен. Нас большасць», – падкрэсліла кандыдат у прэзідэнты.

Паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары