«Аўтаспынам па Беларусі»: Пераправа на самым новым пароме краіны ў глухую частку Палесся


Вандроўніца Аўгіня Манцэвіч едзе ў «беларускую Індыю» – раён Палесся, куды можна дабрацца толькі паромам.

Вядоўца праграмы «Аўтаспынам па Беларусі» запрашае гледачоў «Белсату» у глыбінку беларускага Палесся. Там, у Лоеве, вас чакае пераправа на самым новым пароме краіны, які толькі летась злучыў глухую частку Лоеўшчыны з астатняй Беларуссю.

«У сярэднім за содні перавозім у працоўныя дні ад 120 да 180 машын. У тым ліку і пасажыраў – ад 240, і ў выходныя дні часамі нават да 350 чалавек», – распавядае капітан-механік парома Сяргей Шынкарэнка.

Ён кажа, што «за ракой» жывуць такія ж людзі. Раней іх называлі «індыйцамі» – бо жывуць далёка, як у Індыі.

Адна з тых, хто жыве ў «беларускай Індыі» – Надзея Шандракова, жанчына сталага веку. Яна кажа, што ў маладосці хацела з’ехаць у іншае месца. І зачытвае рыфмаваны радок пра сваю вёску Абакумы:

«Калі б у мяне былі крылы, як у сірай утачкі,

Не жыла б я ў Абакумах ні адной мінутачкі».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў