«Тарпеда-БелАЗ» перамог у Кубку Беларусі па футболе. Фотарэпартаж Belsat.eu


 Упершыню ў сваёй гісторыі жодзінскі футбольны клуб стаў уладальнікам Кубку краіны па футболе.

У сваю чаргу БАТЭ у чацвёрты раз прагуляла ў фіналу Кубку, увогуле ж гэта быў сёмы фінал для барысаўцаў.

У 2010-м годзе БАТЭ проста «вынес» сённяшняга пераможцу, тады барысаўцы перамаглі жодзінцаў з лікам 5 : 0.

У сённяшнім жа матчы каманды гулялі вельмі асцярожна і дагуліся да серыі пенальці, у якіх сапраўдным героем стаў галкіпер «Тарпеда-БелАЗ» Валерый Фамічю. Ён адбіў тры 11-метровых удары. Пасля гульні ў інтэрвʼю Belsat.eu Валерый прызнаўся:

«Вельмі доўга мы ішлі да гэтага. У нас былі самыя складаныя гульні. Пасля першых матчаў мы саступалі. З«Менскам» 1: 1 згулялі, з «Дынама» (Менск) прайгралі, але кожны раз біліся і ішлі да канца. Сёння зноў выстаялі і дамагліся перамогі. Мне вельмі прыемна, што выйгралі Кубак – гэта мой першы трафей. Эмоцыі бʼюць праз край. Хлопцы малайцы – выстаялі. Кубак наш!»

Падаем таксама пасляматчавыя каментары галоўных трэнераў камандаў.

Аляксандр Ермаковіч, БАТЭ:

«Перш за ўсё хачу павіншаваць«Тарпеда», яны былі больш удачлівыя. Яны цярпелі і чакалі, і дамагліся перамогі. Што тычыцца самой гульні, яна была цяжкая, глейкая. Мы стараліся вельмі строга згуляць у абароне, у нас былі моманты наперадзе, але мы іх нерэалізаваным. Добрыя моманты пасля перапынку былі ў Мілуновіча, Гардзейчука, Іваніч забей іх – усё было б інакш».

Ігар Крывушэнка,«Тарпеда-БелАЗ»:

«Гульня за тытул, колькі б іх у БАТЭ, але вялікая каманда ставіць перад сабой задачу выйграць іх яшчэ больш. Магчыма мы б больш галодныя, матываваныя былі і мы і супернік, але ў нас па пальцах можна пералічыць людзей, якія ў сваёй карʼеры, нешта выйгравалі. Так што мы выкарысталі наш шанец».

Здымак Instagram belultras.by

Алесь Ляўчук, belsat.eu, фотаздымкі Міланы Харытонавай

Стужка навінаў