«Тарпеда-БелАЗ» і менскае «Дынама» скончылі свае выступы ў Лізе Еўропы


Абодва беларускія клубы прайгралі матчы ўсухую.

У чацвер вечарам менскае «Дынама» ў Берасці прайграла «Войводзіне» з лікам 0: 2, а жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у гасцях саступіла «Рапіду» з Вены з лікам 0: 3.

Абодва клубы па выніках двух матчаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы выбылі з турніру, адзіны айчынны клубам, які працягне там гуляць у гэтым сезоне – БАТЭ, які вылецеў на гэтым тыдні з Лігі чэмпіёнаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў