Аўтар ваеннай хронікі, што ўвайшла ў гісторыю кінематографа, паходзіў з Беларусі


З кадраў, якія Анджэй Анцута ў складзе групы кінааператараў зняў падчас Варшаўскага паўстання, праз 70 гадоў зрабілі аднайменны фільм. Гэта ці не першая ў свеце ваенная драма, змантаваная цалкам на падставе дакументальных відэздымкаў, якія зрабілі каляровымі, дзякуючы сучасным тэхналогіям.

Пра беларускі след ў біяграфіі знакамітага аператара belsat.eu гутарыць з ягонаю ўдавою Янінаю.

… а Менск тады быў у БНР

Анджэй Анцута нарадзіўся ў Менску 10 лютага 1919 года, калі горад быў заняты бальшавікамі. Такім чынам, ягоныя бацькі былі сведкамі кароткага існавання БНР (урад пераехаў пераехаў у Горадню напрыканцы 1918 года, перад тым, як у Менск вярнуліся бальшавікі). Паводле сямейнай легенды, роды ледзь не адбыліся ў оперы, якую сужэнства Анцутаў наведвала часта. Маці будучага кінааператара, Алімпія, была асобаю з тонкім мастацкім густам, скончыла ў Пецярбургу кансерваторыю па класе арфы, а вакальнае майстэрства шліфавала ў Мілане. Бацька Яўген, атрымаўшы вышэйшую адукацыю ў Кіеве, вярнуўся ў Беларусь і адчыніў у Менску адвакацкую кантору…

Працяг чытайце ў аўтарскім праекце Інгі Астраўцовай «Ну і гісторыя!».

Глядзі таксама
Каментары