Аўтар эталона «Пагоні» будзе судзіцца за «знявагі і сцёб» з герба


Адзін з аўтараў эталона дзяржаўнага герба Беларусі ў 90-ых гадах мастак Уладзімір Крукоўскі рыхтуе пазоў у Вярхоўны суд на дзеячаў, якія, на ягоную думку, зневажалі «Пагоню».

Пра гэта паведаміў у сваім профілі ў «Фэйсбуку» кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус.

«Уладзімір Крукоўскі (адзін з аўтараў дзяржаўнага герба «Пагоня») тэлефанаваў мне і папрасіў перадаць, што зараз рыхтуе і будзе на наступным тыдні падаваць у Вярхоўны суд на ўсіх, хто зневажае распрацаваны ім і Яўгенам Куліком эталон «Пагоні» (то бок робіць нейкія інтэрпрэтацыі без ягонага дазволу і ўзгаднення)», – паведаміў Павел Белавус, які ладзіў ініцыятывы для «Арт-Сядзібы», symbal.by, і радыё «Свабода», дзе выкарыстоўваліся інтэрпрэтацыі герба.

Сярод тых, на каго мастак збіраецца падаваць у суд, – Павел Белавус, паэт Алесь Плотка, прадпрымальнік Алесь Мазанік і дызайнер Аляксей Кульбіцкі з арт-студыі «PRAS».

Уладзімір Крукоўскі не будзе прасіць ніякіх фінансавых кампенсацыяў. «Галоўнае – ён хоча звярнуць увагу на праблему знявагі і дызайнерскіх сцёбаў, якіх нельга рабіць са святыняй», – напісаў Белавус.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў