Таня Гацура-Яворская: «Трэба ўявіць, што ўсё атрымаецца»


Напярэдадні 10-годдзя «Белсату» мы знялі 10 кароткіх фільмаў пра нашыя каштоўнасці – і папрасілі прадставіць іх таленавітых беларусаў. Пра права чалавека абіраць свой жыццёвы шлях распавядае Таццяна Гацура-Яворская, грамадская актывістка з 22-гадовым стажам, альпіністка і мама чатырох дзяцей.

Сваю першую арганізацыю Таццяна заснавала ў пятнаццаць гадоў – на сёння яе стаж грамадскае дзейнасці налічвае 22 гады. Яна – выпускніца журфаку, аматарка гораў і маці чатырох дзяцей.

Цягам апошніх трох гадоў жанчына займаецца арганізацыяй міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў пра правы чалавека Watch Docs Belarus, які распачынаецца як раз на наступным тыдні.

«Трэба змагацца з асабістай пасіўнасцю і нявераю ў тое, што можа атрымацца», – раіць Таццяна.

«Нягледзячы на дыктатуру і адсутнасць сталае працы, я – шчаслівы чалавек», – прызнаецца герой нашага відэа.

ДД

Стужка навінаў