«Танцы на костках» зладзілі на Дзень Незалежнасці ў Пінску


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/fKaRmDaZeVI?t=4m11s”][vc_column_text]На брацкай магіле Чырвонай арміі станчылі юнакі і дзяўчыны з чырвонымі ды зялёнымі сцягамі.

Афіцыйны Дзень Незалежнасці ў Пінску трапляе ў шэраг традыцыйных савецкіх «празднікаў», да якіх мясцовыя ўлады не могуць прыдумаць арыгінальнага сцэнару. Аднастайныя святкаванні пачынаюцца са дня Перамогі 9-га траўня і доўжацца да Дня гораду, які адзначаецца ў кастрычніку.

У прамежках паміж гэтымі ўсенароднымі гуляннямі ў Пінску святкуюць: Дзень памежніка, Дзень вызвалення гораду ад немцаў у ліпені 1944-га, Дзень флоту (у Пінску месцілася савецкая Дняпроўская флатылія), Дзень дэсантнікаў. Сёлета да гэтых святкаванняў дадаліся «Злёт праваслаўнай моладзі» і «Марш цяльняшак», які ладзілі ветэраны савецкага ваенна-марскога флоту.

У сцэнар святкаванняў гэтых падзеяў абавязкова ўваходзіць ускладанне вянкоў да Брацкай магілы вызваліцелям Пінску ад «фашысцкай нечысці». У гэтыя дні прадстаўнікі мясцовых уладаў і ветэранаў Савецкага войска ў Пінскім гарадскім парку культуры і адпачынку прыносяць штучныя вянкі і кветкі да Вечнага агню, які запалены на месцы пахавання дзясяткаў байцоў Чырвонай арміі, што загінулі пад час вызвалення гораду.

Відаць, аднолькавы сцэнар і тыя ж самыя людзі, якія ўскладаюць вянкі, «прыеліся» пінскім арганізатарам святкавання, таму было вырашана на 3 ліпеня зладзіць нешта «арыгінальнае». Атрымалася неяк двухсэнсоўна: у праграме ўдзельнічалі малыя дзеткі з крыламі і маладзёны, якія танчылі дзіўныя танцы са сцягамі на прыступках Брацкай магілы. Карацей, патанчылі на костках. А можа так і трэба?

belsat.eu, Пінск

Стужка навінаў