Аўтамабіляў становіцца болей, але аўтадылеры не цешацца


Сёлета ў Беларусі можа быць зарэгістравана прыкладна столькі ж новых машынаў, што і летась.

Але амаль палова з іх былі прывезеныя ў нашую краіну з Расеі. Дзеля стымулявання рынку аўтагандляры ідуць на беспрэцэдэнтнае зніжэнне коштаў ды праводзяць маштабныя маркетынгавыя акцыі. Але атрымліваюць удар з іншага боку. Урадавая пастанова нумар 666 можа паралізаваць сэрвісныя цэнтры аўтамабільных дылераў.

Тысячы ўдзельнікаў, перакрытыя гарадскія вуліцы ды добры настрой. У такой атмасферы праходзіў першы менскі полумарафон. Арганізавала яго кампанія «Volkswagen», якая такім чынам прамуе адну з сваіх аўтаў. Рэклама аўтагандлярам цяпер вельмі патрэбная. І хоць сёлета ў Беларусі можа быць зарэгістраваная рэкордная колькасць новых аўтаў, але каля паловы з іх маюць не беларускае паходжанне. Яны былі прывезеныя з Расеі, бо праз абясцэньванне расейскага рубля кошты на аўты там ніжэйшыя.

Расея – вялізны рынак у параўнанні з Беларуссю, любая змена на якім сказваецца і на Беларусі, адзначае Ілля Прохараў з кампаніі «Атлант-М».

Такая сітуацыя на аўтарынку вымушае дылераў шукаць магчымасці для больш эфектыўнага прамавання сваіх аўтаў. «Polo Марафон» – адзін з прыкладаў гэткага новага маркетынгу. Арганізацыя такога мерапрыемства вымагае большых фінансавых выплатаў ды працоўнага часу супрацоўнікаў, але ў выніку эфект ад яго значна большы за звыклую рэкламу.

«Большасць аўтамабільных прадстаўнікоў не думаюць пра тое, што будзе з іх брэндам праз тры гады, прапаноўваючы акцыі ці вельмі прыемныя цэны. А менавіта імідж брэнду, каштоўнасці, што ўкладзеныя ў мадэль заводам-вытворцам, на жаль, у нас нівеліруюцца», – кажа маркетолаг імпарцёра «Volkswagen» Алена Козуб.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзі таксама
Каментары