«Там няма чаго рабіць». Украіна канчаткова парвала з СНД


19 траўня 2018 года. Святкаванне Дня Еўропы ў Вінніцы. Фота – прэсавая служба кіраўніка Украіны

Прэзідэнт Украіны заяўляе, што ягоная краіна развітваецца з СНД і абірае курс на Еўропу.

Пятро Парашэнка падпісаў указ, паводле якога набывае моц рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб канчатковым спыненні ўдзелу Украіны ў працы статутных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Пра гэта ўкраінскі лідар паведаміў падчас выступу ў Вінніцы на ўрачыстасцях з нагоды Дня Еўропы.

19 траўня 2018 года. Пятро Парашэнка на святкаванні Дня Еўропы ў Вінніцы. Фота – прэсавая служба ўкраінскага прэзідэнта

«Сёння мы зрабілі ўсё магчымае, каб перасекчы Рубікон, вяртаючыся ў Еўрапейскі звяз, – заявіў Парашэнка. – Сёння я падпісаў адпаведны Указ аб адкліканні ўсіх прадстаўнікоў Украіны з усіх статутных органаў СНД».

«Нам там няма больш што рабіць. Мы рухаемся разам у Еўропу», – дадаў кіраўнік Украіны.

СНД утварылася пасля распаду СССР. Сябры гэтага міждзяржаўнага аб’яднання на сёння – Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расея, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.

19 траўня 2018 года. Пятро Парашэнка падчас працоўнай паездкі ў Вінніцу. Фота – прэсавая служба кіраўніка Украіны

ДД

Стужка навінаў