Талісман чэмпіянату свету па футболе ў Расеі – воўк Забівака


У выбарах афіцыйнага талісмана турніру 2018 года, які пройдзе ў Расеі, воўк перамог ката і тыгра.

У фінал галасавання трапілі тры персанажа – воўк, кот і тыгр. За адзін з гэтых варыянтаў спачатку можна было прагаласаваць на сайце Міжнароднай федэрацыі футбола, а ў апошні дзень галасавання – на адмысловай старонцы сайта расейскага «Першага канала».

У цырымоніі абвяшчэння пераможцы конкурсу талісманаў прынялі ўдзел Раналду, а таксама харвацкая футбаліст Званімір Бобан, які займае пасаду намесніка генеральнага сакратара ФІФА.[/vc_column_text][vc_single_image image=”381689″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Кіраўнік Расейскага футбольнага звязу Віталь Мутко перад абвяшчэннем вынікаў галасавання заявіў, што яму падабаюцца ўсё тры кандыдаты, што прэтэндуюць на ролю талісмана.

Па словах чыноўніка, воўк будзе насіць імя Забівака.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў