Тактычная група «Беларусь» заяўляе, што амністыя беларусам, якія ўдзельнічаюць у вайне на Данбасе, не патрэбная. Замест гэтага беларускія дабраахвотнікі патрабуюць спынення ў Беларусі крымінальнага пераследу тых, хто ваюе на баку Украіны.
Учора лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў звярнуўся ў камісію па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў і да Генеральнага пракурора Беларусі з прапановай прыняць закон аб амністыі для беларусаў, якія ваююць на Данбасе як на баку Украіны, так і на баку сепаратыстаў.
Дзмітрыеў прапануе «даць трохмесячны тэрмін кожнаму грамадзяніну Беларусі, каб апынуцца дома». Гэта значыць, што ўсе, хто вернецца з Данбаса цягам трох месяцаў пасля ўступлення ў сілу новага закона, не падпадуць пад крымінальную адказнасць за наёмніцтва.
«Мы, байцы Тактычнай групы «Беларусь» стаім на баку ўкраінскага народу і нам не патрэбныя казкі пра амністыю, як і сама амністыя. Беларусы, якія ваююць на баку Украіны не маюць магчымасці паехаць на Радзіму. Тыя ж, хто ваююць на баку калабарантаў з ДНР-ЛНР без праблем наведваюць Беларусь і няма з боку ўладаў нейкага пераследу гэтых злачынцаў», – падкрэслівае ў сваёй заяве ТК «Беларусь».
Беларускія дабраахвотнікі адзначаюць, што яны маюць пяць патрабаванняў да ўладаў Беларусі, якія трэба рэалізаваць замест «амністыі для ўсіх»:
ТК «Беларусь», што абʼядноўвая беларускіх дабраахвотнікаў, была створана ў ліпені 2015 году ў межах Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару». На пачатку 2016 года ў групу ўваходзіла больш за 30 байцоў. Пазней ТК «Беларусь» была ператворана ў самастойнае баявое падраздзяленне.
ІІ, belsat.eu