Таксіст дапамог паліцыі знайсці неразарваныя бомбы ў Бруселі


Таксіст, які падвозіў тэрарыстаў у Бруселі, дапамог паліцыянтам у пошуках бомбаў у аэрапорце пасля выбуху.

Пра гэта піша Snob.ru са спасылкай на газету «Derniere Heure».

Кіроўца звязаўся з паліцыяй праз некалькі гадзін пасля тэрактаў у аэрапорце. Ён пабачыў інфармацыю пра тэрарыстаў у медыях і зразумеў, што яны былі яго кліентамі, калі ён вёз іх у аэрапорт. Таксіст распавёў, што тэрарысты прывезлі ў аэрапорт не тры сумкі, як зафіксавалі відэакамеры, а больш. Дзякуючы гэтаму паведамленню, паліцыя знайшла трэцюю бомбу, якая не ўзарвалася.

Глядзіце яшчэ >>> Дзярждэпартамент ЗША папярэдзіў пра пагрозу новых тэрактаў у Еўропе

Таксіст паведаміў адрас у брусельскім квартале Скарбэк, адкуль ён забіраў пасажыраў, і распавёў, што яны хацелі ўзяць з сабой яшчэ больш сумак, але ён адмовіў ім праз недахоп месца ў машыне. Пасля паліцыя правяла ператрус па пададзеным ім адрасе і знайшла начыненую цвікамі самаробную бомбу, сцяг «Ісламскай дзяржавы» і хімічныя рэчывы.

Глядзіце яшчэ >>> Беларусы, якіх запісалі ў «брусельскія смяротнікі», зняпраўдзілі сваю датычнасць да тэрактаў

У «Фэйсбуку» паліцыя Бруселю апублікавала выявы мужчын, зробленыя відэакамерай у аэрапорце перад выбухам. Іх падазраюць у здзяйсненні тэракту. Паліцыянты папрасілі звязацца тых, хто сустракаў мужчын ці ведае інфармацыю пра атаку.

У выніку выбухаў 22-га сакавіка ў аэрапорце і ў метро ў Бруселі загінулі прынамсі 34 чалавекі, яшчэ каля 250 пацярпелі.

Глядзіце яшчэ >>> Наталля Радзіна з Бруселю: Пра беларускую версію тут ніхто не кажа

МЯ, паводле snob.ru

Стужка навінаў