«Такая праца»: аўтары «Зоны Х» патлумачылі, чаму ў сюжэце пра педафілію выкарысталі відэа з вядомым дзіцячым доктарам


Журналісты «БТ», якія выкарысталі ў адной з перадач відэа з вядомым дзіцячым рэаніматолагам Максімам Ачарэтнім, у сваіх тлумачэннях спасылаюцца на «спецыфіку працы».

У эфір спяшаліся даць навіну пра тое, што загадчыка аддзялення Крупскага шпіталя будуць судзіць па абвінавачванні ў злачынстве супраць палавой недатыкальнасці, распавядае вядоўца.

«Кажучы пра доктара адной медустановы, выкарыстоўваўся відэашэраг іншага, без асоб і іншых вядомых дэталяў. У такіх выпадках карцінка носіць выключна ілюстрацыйны характар, не ўтрымлівае злога намеру і не мае дачынення да агучанай у эфіры інфармацыі».

Калектыў праграмы «Зона Х» паабяцаў у далейшым «больш акуратна» працаваць з архівамі.

Раней Менскі дзіцячы інфекцыйны шпіталь, у якім працуе рэаніматолаг, звярнуўся да канала «Беларусь 1» з просьбаю тлумачэнняў. Як кажа сам Максім Ачарэтні, перад ім ніхто не выбачыўся.

«Яны проста сказалі, што гэта іх праца і такое бывае», – распавёў доктар citydog.by.

Сюжэт ужо выдалілі з сайта «БТ» і на Youtube.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў