«Так, мы не можам нараджаць. Але гадаваць, выхоўваць – можам». Бацька-адзіночка змагаецца за дзіця


У 95% пры разводах суд пакідае дзяцей з маці, якой бы яна ні была. Бацька дваіх дзяцей Дзмітрый Шымановіч намагаецца змяніць гэтую статыстыку, тым больш, што дзеці хочуць застацца з ім.

Вось ужо другі год былыя муж і жонка ў судзе змагаюцца за права гадаваць дзіця. Раней суд пастанавіў пакінуць старэйшую дачку з бацькам, а малодшага сына – з маці. Але хлопчык хоча жыць з татам, ягоная сястра распавядае, што маці іх часта збівала.

У хаду падзеяў умешваюцца судовыя выканаўцы і міліцыя. Ігната спрабуюць сілком забраць ад бацькі. З таго часу спадар Дзмітрый абівае парогі органаў апекі, аднак часта натыкаецца на сцяну неразумення. У Беларусі існуе стэрэатып, што ў выпадку разводу дзеці маюць застацца з маці.

«Гэтая судовая практыка, што склалася – кепская. Таму што пакідаць дзяцей трэба не з маці, а з тым з бацькоў, хто можа больш даць дзіцяці, стварыць лепшыя ўмовы, падрыхтаваць яго да самастойнага жыцця», – гаворыць Алег Бакунін, старшыня грамадскага аб’яднання «Абарона правоў дзяцей і бацькоў».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары