Тайскі суд апраўдаў Леслі і Рыбку па справе аб нелегальнай працы


Фота AP

Суд тайландскага курортнага гораду Пхат-тхая апраўдаў беларусаў Аляксандра Кірылава, больш вядомага як Алекс Леслі, і Анастасію Вашукевіч (Насту Рыбку). Разам з імі апраўдалі яшчэ шэсць чалавек. Пра гэта паведамляе агенцыя «РИА Новости».

Нагадаем, што 26 лютага дзесяцёх замежнікаў (у тым ліку Насту Рыбку), якія праводзілі незаконныя секс-трэнінгі, затрымалі ў Пхат-тхае. Арганізатарам курсаў з’яўляецца Аляксандр Кірылаў з Віцебску (больш вядомы як Алекс Леслі). За парушэнне мясцовага заканадаўства затрыманых чакае суд і дэпартацыя.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары