Тайка паказала, як вылічыць сіліконавыя грудзі пры дапамозе ліхтарыкаў

video

Мадэль Ўічхуда Чхэйчхом паказала, як можна з дапамогаю двух смартфонаў або ліхтарыкаў адрозніць натуральныя грудзі ад штучных.

Відэаролік, у якім дзяўчына выключае святло і падносіць ліхтарыкі смартфонаў да сваіх грудзей, сабраў пяць мільёнаў праглядаў. Сілікон Вічуды Чейчом пачаў «свяціцца» знутры.

Тэме сіліконавых імплантатаў у апошнія гады прысвяцілі безліч розных навуковых прац. Паводле статыстыкі навукоўцаў Браўнаўскага ўніверсітэту, дзяўчыны з сіліконам часцей сустракаюцца з праблемай самаацэнкі і схільныя да самагубства.

Летась японскія спецыялісты заявілі, што ў бліжэйшай будучыні ў людзей могуць зʼявіцца паўнавартасныя сіліконавыя твары, здольныя дубляваць узор з пажаданымі рысамі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары