Тайфун Калмэджы паралізаваў жыццё Гон-Конгу


У мегаполісе закрытыя школы, урадавыя ўстановы, банкі ды біржы. Не працуе аэрапорт, прыпыненае паромнае злучэнне.

Разбуральная стыхія, назва якой у перакладзе з карэйскага азначае «чайка», прыйшла з Філіпінаў, выклікаўшы моцныя паводкі і забраўшы жыцці пяці чалавек.

Па дадзеных метэаролагаў, эпіцэнтр тайфуну перасоўваецца ў бок паўднёвакітайскай выспы Хайнань і паўночных правінцый В’етнама.

ДР, belsat.eu

 

Стужка навінаў