Тайфун «Барыджат» выгнаў з хатаў 12 000 кітайцаў


11 998 жыхароў правінцыі Гуандун эвакуявалі праз тайфун «Барыджат», які сёння абрынецца на паўднёвую частку Кітая, паведамляе кітайскае выданне «Сіньхуа».

Паводле звестак мясцовых уладаў, у рэгіёне спынілася праца на больш чым 200 будоўлях. А ў мясцовыя порты адкліканыя больш за 36 000 рыбалавецкіх судоў і каля 32 000 працаўнікоў марскіх аперацыяў. Пасажырсія і чыгуначныя перавозкі спыненыя ў правінцыях Гуандун і Хайнань.

Чакаецца, што на правінцыю абрынуцца моцныя штормы. Трапічны тайфун «Барыджат» – 23-ці па ліку ў гэтым годзе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў