Таемнае самагубства ў Віцебску. Чуткі ці не?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=U2S6j_Ozd9M”][vc_column_text]Эканамічны стан даводзіць людзей да адчаю. І пакуль у дзяржаўных медыях распавядаюць, як у Беларусі жыць добра, людзі працягваюць прастойваць чэргі ў цэнтрах занятасці ў чаканні працы.

Шэрагі беспрацоўных могуць папоўніцца і праз указ нумар 222 аб сертыфікацыі тавараў, які прымусіў прадпрымальнікаў выйсці на вуліцы і патрабаваць ад уладаў пераменаў. У тым ліку ў Віцебску.

Гісторыя пра тое, што ў прыбіральні Віцебскага цэнтру занятасці павесілася жанчына, кружляе ў сеціве і абрастае падрабязнасцямі. Нібы ў загінулай нават знайшлі запіску наступнага зместу: «Дзякуй Лукашэнку за такое жыццё».

Каб разабрацца, ці праўда гэта, ці толькі плёткі, мы датэлефанаваліся да Следчага камітэту Віцебску – там гэтую інфармацыю абверглі.

Не пацвердзіла самагубства жанчыны і намесніца кіраўніка гарадскога ўпраўлення занятасці і працы насельніцтва Марына Буткевіч.

А вось іншыя працаўнікі ўпраўлення абвяргаць гісторыю не сталі, адразу зразумеўшы, пра што ідзе гаворка.

– Ходзяць гісторыі пра тое, што жанчына ў вас у прыбіральні павесілася. Праўда гэта ці не?
– Адну хвілінку.
– Тэлефануюць з нагоды жанчыны, якая павесілася.
– Жанчыны, якая павесілася Ну а што, ты будзеш сама размаўляць з тэлебачаннем?

Жыхары гораду лічаць, што беспрацоўе ў краіне, маленькія заробкі і высокія кошты сапраўды даводзяць людзей да адчаю.

«Я, вядома, не схільная да суіцыду, хоць такія думкі ўзнікаюць. Цалкам веру ў гэта. У тое, што чалавек мог вось так ад безвыходнасці. Можа гэта яго пратэст быў унутраны з дзяржавай – я не ведаю».

«Дзякуй Лука за такое жыццё.. У інтэрнэце бачыў пра гэта навіны, але не ведаю праўда гэта ці не. Матывы – прыцягнуць увагу да праблемы, якая ёсць у нас у краіне: беспрацоўе, дармаедства – закон ёсць такі».

«Калі ў мае падымуць квартплату на 100 адсоткаў, то ў ЖЭСах і на пошце таксама людзі пачнуць вешацца».

«Усё можа быць у наш час, але я пра гэта не чуў», – канстатуе мясцовы жыхар.

Абласной інспекцыяй яшчэ ўлетку мінулага года быў сфармаваны спецыяльны рэестр асобаў ва ўсёй Беларусі, якія не маюць афіцыйных крыніцаў даходу. Найбольшая колькасць беспрацоўных выявілася ў Віцебску – толькі афіцыйна зарэгістраваных больш за сем з паловай тысячаў.

Кацярына Ерусалімская, «Белсат»

Стужка навінаў