Таджыкскі генерал-тэрарыст арганізаваў забойства 8 сілавікоў і ўцёк


Сапраўдны вострасюжэтны дэтэктыў са стралянінай ды таямнічымі інтрыгамі разыграўся ў Таджыкістане. Узброеныя групоўкі зладзілі напад спачатку на аддзел унутраных справаў гораду Вахдат, а потым на цэнтральны апарат міністэрства абароны ў Душанбэ, дзе нападнікі забралі шмат зброі і боепрыпасаў.

У выніку боесутыкненняў загінула 8 сілавікоў і 9 нападнікаў.

Паводле Міністэрства замежных справаў, аперацыю арганізаваў і правёў генерал-маёр Халім Назараў, ён жа Абдулхалім Назарзода – намеснік міністра абароны. Міліцыянты рапартуюць аб вобшуках у доме і на хлебакамбінаце, што належаў Назараву, ды пра затрыманне 6-ці падазраваных у тэрарызме.

Сам генерал-тэрарыст уцёк, меркавана ў горны запаведнік РамІт. У 90-я гады падчас грамадзянскай вайны Абдухалім Назарзода быў палявым камандзірам Аб’яднанай таджыкскай апазіцыі, уваходзіў у Партыю ісламскага адраджэння Таджыкістану. У Міністэрства абароны сваіх былых праціўнікаў Назарзода ўвайшоў пасля замірэння. Вучыўся ў вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве. Нядаўна апазіцыянеры-выгнаннікі абвінавачвалі яго ў арганізацыі забойстваў сваіх былых паплечнікаў паводле загаду прэзідэнта Эмамалі Рахмона.

ЯС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары