Лідара апазіцыі атруцілі ў кавярні разам з сям'ёю, а пасля застрэлілі


У Турцыі затрыманы падазраваны ў забойстве лідара таджыкскай апазіцыі.

Турэцкая паліцыя затрымала грамадзяніна Таджыкістану ў сувязі з забойствам лідара апазіцыйнай «Групы-24» Умаралі Куватава. Пра гэта паведамляе Радиои Озодӣ (таджыкская рэдакцыя Радыё «Свабода»).

Збеглы ў 2012 годзе з Таджыкістана апазіцыянер быў забіты ў Стамбуле стрэлам у галаву. Раней ён стварыў у Расеі аб’яднанне «Група 24». Вярхоўны суд Таджыкістана прызнаў гэтую арганізацыю экстрэмісцкай.

Турэцкая паліцыя затрымала Сулаймон Каюмава, які вячэраў разам з Умаралі Куватавым, перад тым як той быў забіты. Падазраваны пераехаў у Турцыю тры месяцы таму і выдаваў сябе за прыхільніка «Групы-24».

Турэцкая газета «Хурыят» піша, што ўвечары 5 сакавіка ён запрасіў сям’ю Куватавых на вячэру, дзе тыя атруціліся. Калі Куватаў выйшаў на вуліцу, ён быў забіты стрэлам у галаву невядомым чалавекам. Родныя загінулага сказалі паліцыянтам, што затрыманы можа мець дачыненне да забойства, паколькі падчас вячэры паводзіўся дзіўна і ўвесь час размаўляў па тэлефоне.

Калі пасля вячэры Куватаву, яго жонцы і двум сынам стала дрэнна, яны хацелі паехаць у лякарню і выйшлі з кавярні, да Куватаву падышоў нехта, сказаў штосьці па-таджыкску і з блізкай адлегласці стрэліў у галаву. Падчас нападу Сулаймон знік, але пазней быў затрыманы паліцыяй.

АК, belsat.eu, паводле rus.ozodi.org, echo.msk.ru

Стужка навінаў