Тадэвуш Кандрусевіч: Дармаедства і разбэшчанасць – цёмны бок жыцця сучаснага свету


Каталіцкія, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі святкуюць Каляды. Святочная імша на беларускай і польскай мовах праходзіць у касцёлах Беларусі. З нагоды свята з пастырскім пасланнем да вернікаў звярнуўся мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле мітрапаліта, у гэтым годзе свята Нараджэння адзначаецца «у адмысловы час гісторыі», калі колькасць праблемаў і выклікаў імкліва павялічваецца. Цёмнымі старонкамі жыцця сучаснага свету святар назваў крызіс «Богам устаноўленага, адзінага і непарушнага« інстытуту сям’і і дэвальвацыю найбольш каштоўнага Боскага дару, якім з’яўляецца дар жыцця; дэмаграфічны крызіс; практыку эўтаназіі; не дазволеныя Божым законам эксперыменты з эмбрыёнамі; рэпрадуктыўныя тэхналогіі; гендэрную ідэалогію; узброеныя канфлікты і тэрарыстычныя акты; сацыяльную несправядлівасць; пераслед і генацыд хрысціянаў; маральную разбэшчанасць моладзі; беспрацоўе; міграцыю; беднасць».

Прычынай гэтых і іншых праблемаў, на яго думку, з’яўляецца тое, што «самадастатковы чалавек адкінуў Бога».

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі ўключае ў сябе чатыры дыяцэзіі, у якія ўваходзіць больш за 620 парафій. У краіне адкрыта звыш 450 каталіцкіх храмаў, у прыходах служаць больш за 400 святароў.

ДР, belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў