Таццяна Елавая апынулася жаўнерам ЗША


У сацыяльных сетках грамадская актывістка змясціла свой фотаздымак у амерыканскай вайсковай форме з допісам: «так, я сапраўды маю легальнае права насіць форму амерыканскага войска і знакі адрознення на ёй».

Грамадская актывістка раней выказвалася для журналістаў «Белсату» у якасці прадстаўніцы атраду «Пагоня» – беларускіх добраахвотнікаў, што выехалі ва Украіну, каб ваяваць супраць прарасейскіх баевікоў.

Аднак у сваім допісе Таццяна падкрэслівае, што служба ў амерыканскім войску «ніякім чынам не звязаная з тым, што я аказваю пэўную ступень дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне».

«Ці буду бамбіць Дразды – не. Такога кшталту справамі пры нагодзе займаюцца лётчыкі. У мяне іншыя задачы. Хаця мэты падобныя. Зрэшты, было б дзіўна, калі б мэты адрозніваліся, – зазначае актывістка. – Чаму публічна не казала пра гэты факт біяграфіі раней –так было трэба. Чаму я кажу пра гэта сёння – так будзе лепей».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў