Сёння зноў рэпетыцыя параду: якія вуліцы перакрыюць?


У Менску працягнуць рэпетаваць парад.

У сувязі з гэтым з 18:00 будзе абмежаваны рух транспарту на ўчастках: праспект Незалежнасці ад вуліцы Старынаўская да праспекту Машэрава і па праспекце Машэрава ад праспекту Незалежнасці да праспекту Пераможцаў. Пра гэта паведаміла Упраўленне ДАІ Менгарвыканкаму.

З 22:00, на час генеральнай трэніроўкі параду, будзе часова абмежаваны рух па маршруце: пр. Машэрава – вул. Ціміразева – вул. Сапёраў – пр. Пераможцаў – вул. Арлоўская – пл. Бангалор – вул. Сурганава – пр. Незалежнасципр. Машэрава.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць дадзеную інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.

Ці патрэбны парад?

Суботняя рэпетыцыя параду скончылася аварыяй: 40-тонны танк, разагнаўшыся, знёс слуп асвятлення на менскім праспекце Незалежнасці. У Міністэрстве абароны патлумачылі інцыдэнт слізкім дарожным пакрыццём. У сваю чаргу незалежныя вайсковыя эксперты мяркуюць, што вінаватае можа быць не толькі надворʼе, але і кіроўцы танка, які ехаў на вялікай хуткасці і не пралічыў усіх рызык.

Танк зносіць слуп

Адразу пасля аварыі актывісты стварылі чарговую петыцыю супраць правядзення параду тэхнікі ў сталіцы. Цяпер да прэтэнзіяў пра дарагавізну імпрэзы дадалася яшчэ і небяспека насельніцтву. За няпоўных тры дні петыцыя сабрала больш за 6 тыс. подпісаў.

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны палкоўнік Уладзімір Макараў назваў тых, хто выступае супраць вайсковага параду ў Менску, ідэйнымі нашчадкамі Вільгэльма Кубэ – нямецкага гаўляйтара падчас нацысцкай акупацыі Беларусі. Пасля гэтага ў інтэрнэце пачалі збіраць подпісы пад калектыўным пазовам супраць палкоўніка Макарава.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў