Гомельскі суд прызначыў яшчэ адно паседжанне па справе журналісткі Ларысы Шчыраковай. Яе судзяць за прафесію


Нашую калегу судзілі за «працу без акрэдытацыі».

16:51 Суд прыняў рашэнне правесці 4 кастрычніка яшчэ адно паседжанне па справе Ларысы Шчыраковай, каб выслухаць сведкаў, у тым ліку і (па просьбе журналісткі), за які судзяць фрылансэрку.



15:55 «У мяне няма ніякіх ілюзіяў наконт выніку судовага паседжання. Адзіная інтрыга – памер штрафу. Я хаджу на гэтыя суды, каб сказаць, што я маю права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Тое, што мяне судзяць – пазбаўленне мяне майго канстытуцыйнага права на збор і распаўсюд інфармацыі. Яны мяне дыскрымінуюць», – распавяла журналістка Ларыса Шчыракова.

15:51 Падтрымаць фрылансэрку прыехала менская праваабаронца Наталля Гарчка. Да будынку суда яна прыйшла з плакатам «Я пятая калона».

Людзі, што прыйшлі падтрымаць Ларысу Шчыракову, маюць з сабою невялікія плакаты з напісамі «Я нячэсны блогер».

«Мы прыйшлі падтрымаць Ларысу, а сапраўдныя злачынцы ў мантыях і форме будуць пакараныя», – гаворыць адзін з прысутных.

У «Фэйсбуку» журналістка папрасіла ўсіх неабыякавых прыйсці яе падтрымаць.

«Вельмі запрашаю вас не пакінуць мяне ў бядзе і прыйсці на чарговы суд. Бо без вас тамака зусім сумна і не цікава», – напісала журналістка.

27 верасня незалежныя журналісты атрымалі чарговыя штрафы

Учора ў Гомлі атрымалі штрафы за «працу без акрэдытацыі» журналісты-фрылансеры Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі. Петрыкаўскі раённы суд прызнаў іх вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі. Цяпер кожны з іх мусіць выплаціць штраф 40 базавых велічыняў – амаль па $ 500.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з «Фэйсбуку» Ларысы Шчыраковай

Стужка навінаў