Журналістка зняла праўдзівы сюжэт пра знос дамоў. За гэта яе судзяць (СТРЫМ)




4 жніўня ў судзе Гомельскага раёну адбыўся разгляд справы журналісткі Ларысы Шчыраковай, якую вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ: «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». Сведкі не прыйшлі ў суд. Чарговае паседжанне адбудзецца 9 жніўня.

Падтрымаць журналістку Ларысу Шчыракову ў судзе прыйшлі больш за два дзясяткі чалавек.

На Шчыракову склалі пратакол за відэасюжэт пра намер уладаў знесці звыш паўсотні прыватных жылых дамоў у Гомлі, што выклікала абурэнне мясцовых жыхароў. Сюжэт быў паказаны ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

На судовае паседжнне Ларыса Шчыракова прыйшла з вяроўкай на шыі.

Сёлета гэта ўжо пятая адміністрацыйная справа супраць незалежнай журналісткі. Агулам яе аштрафавалі на 2 576 рублёў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў