Менскі гарадскі суд абвесціў вырак па справе Джона Сільвера (Эдуарда Пальчыса) – 1 год і 9 месяцаў абмежавання волі. Праз тое, што Пальчыс правёў значны час гэтага тэрміну ў СІЗА, яму застаўся 1 месяц «хатняй хіміі» – пад падпіску аб нявыездзе. Таксама суд пастанавіў спагнаць на карысць дзяржавы з Эдуарда Пальчыса 286 рублёў і 89 капеек за працэсуальныя выдаткі.
Эдуард Пальчыс выйшаўшы з судовай залі падзякаваў усім за падтрыманне. «Калі б не грамадскасць, не журналісты, не вашая салідарнасць, я ўпэўнены, што мяне б не выпусцілі», – сказаў Эдуард. Таксама ён папрасіў перадаць словы спачування родным і блізкім Паўла Шарамета. Калі тэлежурналіста забілі, Пальчыс ужо быў зняволены.[/vc_column_text][vc_single_image image=”385382″ img_size=”large”][vc_single_image image=”385354″ img_size=”large”][vc_single_image image=”385378″ img_size=”large”][vc_column_text]
Ужо былы палітвязень не збіраецца спыняць працу ягонага блогу 1863x.com.
САМЫЯ ПАПУЛЯРНЫЯ АРТЫКУЛЫ НА 1863X.COM
«Кожны, хто захоча пісаць для гэтага блогу, зможа гэта зрабіць, гэта будзе гэткі «народны сайт». І кожны як і я зможа «зарабіць» сабе «артыкул», – пажартаваў Эдуард.
З ганку менскага гарадскога суда Пальчыс звярнуўся да тых, хто прыйшоў яго падтрымаць. Блогер заявіў, што не лічыць сябе героем: «героі – гэта вы, дзякуючы вам мяне вызвалілі!»
Пальчыс дадаў, што мае намер змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў, пералічыўшы імёны Андрэя Бандарэнкі, Уладзіміра Кондруся і Міхаіла Жамчужнага.
Абвяшчэнне прысуду было публічным, нягледзячы на тое, што працэс па ініцыятыве Следчага камітэту праходзіў у закрытым рэжыме.
Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 годы пазбаўлення волі.
Усе гэтыя дні блогера і заснавальніка сайту 1863х.com падтрымліваюць родныя, сябры, актывісты і грамадскія дзеячы. Штодня каля Менскага гарадскога суду збіраюцца пікетоўцы, якія скандуюць лозунгі на знак яго падтрымання. Міліцыя складае пратаколы за парушэнне грамадскага парадку – на мінулым тыдні складзена больш за 50 пратаколаў.
Такога падтрымання не чакаў ні блогер, ні ягоная жонка. Вікторыя Пальчыс лічыць, што ейнага мужа хацелі зрабіць «разменнай манетай у гульні беларускіх уладаў».
25-гадовага Эдуарда Пальчыса абвінавачвалі ў распальванні варожасці паводле прыкметаў расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і (ч. 2 арт. 343 КК) публічная дэманстрацыя парнаграфічных выяваў. Праваабаронцы, якія праааналізавалі публікацыі блогера, не пабачылі ў іх экстрэмізму і назвалі хлопца палітвязнем.