Сёння ўпершыню адзначаецца Сусветны дзень бедных


Сусветны дзень бедных быў устаноўлены папам Францішкам на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці.

З гэтай нагоды на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Пантыфік узначаліць урачыстую літургію, у якой прымуць удзел каля 4 тыс. беднякоў з розных частак Еўропы: Італіі, Францыі, Польшчы, Бельгіі і Люксембургу.

Пасля літургіі частка з іх адправіцца на абед з Папам, які пройдзе ў ватыканскай зале Паўла VI. Астатнія будуць развезеныя па розных каталіцкіх сталоўках Рыму, семінарыях і калегіумах, дзе таксама змогуць з’есці святочны абед. Служыць бедным будуць 40 дыяканаў Рымскай дыяцэзіі і каля 150 валанцёраў розных дабрачынных асацыяцый.

Арганізатарам святкавання першага Сусветнага дня бедных з’яўляецца Папская рада па новай евангелізацыі. Яна звярнулася да каталіцкіх дабрачынных структур і парафіяў з просьбай дапамагчы бедным, аб якіх клапоцяцца, прыняць удзел у гэтай падзеі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Глядзі таксама
Каментары