Украіна і ЕЗ ратыфікавалі пагадненне аб асацыяцыі


Перамоўны працэс цягнуўся больш за 5 гадоў.

Украіна і ЕЗ ратыфікавалі пагадненне аб асацыяцыі. Але аб’ектыўна ратыфікацыя дамумента стане фармальнасцю, бо, як нагадвае «Независимая газета», эканамічная частка пагаднення не ўступіць у сілу. 12 верасня Расея, Украіна і ЕЗ дамовіліся адкласці стварэнне зоны вольнага гандлю паміж Украінай і ЕЗ і захаваць рэжым вольнага гандлю ў межах СНД да канца 2015 года.

Перамоўны працэс наконт зместу пагаднення цягнуўся больш за 5 гадоў. Новыя дамоўленасці павінны замяніць пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве. Падпісанне мусіла адбыцца ў лістападзе 2013 года, але тагачасны прэзідэнт Віктар Януковіч адмовіўся парафіраваць узгодненую бакамі дамову. Як інфармуе tsn.ua, палітычную і эканамічную часткі новыя ўлады падпісалі яшчэ ў сакавіку і чэрвені бягучага года.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў