Сёння ў Стакгольме назавуць Нобэлеўскага лаўрэата па літаратуры


Шведская акадэмія агучыць імя ўладальніка Нобэля па літаратуры.

Доўгі час фаварытам, на думку букмекераў, быў японец Харукі Муракамі, мінулагодняя лаўрэатка Святлана Алексіевіч таксама выказвалася ў ягоную падтрымку.

Але пару дзён таму лідарам букмекерскіх прагнозаў стаў кенійскі пісьменнік Нгогэ ўа Тыёнго. Яшчэ адзін прэтэндэнт на атрыманне прэміі – сірыйскі паэт Адоніс.

Усе трое шмат гадоў зʼяўляюцца фаварытамі.

Чытайце таксама >>> Нобэлеўскі камітэт вызначыўся з лаўрэатам прэміі міру

Імя лаўрэата будзе абвешчанае сёння а 14-й гадзіне.

Прэмія па літаратуры зʼяўляецца адной з пяці, якія завяшчаў у канцы XIX стагоддзя шведскі прамыславік і вынаходца Альфрэдам Нобэлем. Цырымонія ўзнагароджання праходзіць па традыцыі ў Стакгольме 10 снежня – у дзень смерці заснавальніка Нобэлеўскіх прэміяў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў