Сёння ў Сафіі пройдзе дзіцячае «Еўрабачанне-2015»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NDYlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0MTAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSzR0bU4wSGhNQUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Руслан Асланаў з Беларусі пазмагаецца за перамогу на дзіцячым «Еўрабачанні». Ён выканае песню «Чароўнасць».

Канцэрт распачнецца ў сталіцы Балгарыі а 21:30 паводле беларускага часу. Нашу краіну прадставіць Руслан Асланаў, які перамог у нацыянальным адборачным конкурсе да «Еўрабачання». Пераможца абіраўся, як прафесійным журы, так і гледачамі.

У нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» бралі ўдзел сем сольных выканаўцаў, адзін дуэт і два гурты.

Руслану Асланаву 13 гадоў, хлопчык спявае з 6 гадоў, займаецца ў студыі «Play Studio». Юны выканаўца ўжо браў удзел у міжнародных конкурсаў: у мінулым годзе заняў трэцяе месца на «Дзіцячай Новай хвалі», а таксама выступаў на фестывалі «Голас. Дзеці» ва Украіне.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя ўжо пасля апоўначы.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў