Сёння ў пракуратуру, заўтра ў РАУС. Яўгену Меркісу прыйшлі дзве позвы


У якасці каго ён зацікавіў праваахоўныя ворганы – наш калега пакуль не ведае.

Журналіст Яўген Меркіс, які супрацоўнічае з «Белсатам», павінен з’явіцца сёння ў пракуратуры ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 10 закону «Аб пракуратуры РБ» «у сувязі з праверкай, якая праводзіцца».

Болей у позве нічога не было напісана. Журналіст не атрымліваў позву асабіста, міліцыянты прымусілі распісацца ў яе атрыманні маці нашага калегі.

Сёння Яўген даведаўся, што мусіць 25 сакавіка зʼявіцца ў Савецкі АУС для складання новага пратаколу. У позве не адзначаецца, паводле якога артыкулу.

Нагадаем, учора суд Савецкага раёну Гомля вынес рашэнне спагнаць з нашага калегі 30 базавых велічыняў за асвятленне акцыі пратэсту недармаедаў у Рагачове.

Апроч асвятлення дэманстрацыі ў Рагачове, Яўген Меркіс вёў відэастрымы «Белсату» з акцыяў пратэсту супраць дэкрэту № 3 – у Віцебску і Гомлі.

ДД

Стужка навінаў