Сёння ў Менску сустрэнуцца памочнікі кіраўнікоў краінаў «нармандскай чацвёркі»


Беларускі МЗС пацвердзіў сустрэчу 6 красавіка ў Менску памочнікаў кіраўнікоў краінаў «нармандскай чацвёркі».

«Так, такая сустрэча рыхтуецца, але будзе праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме», – заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Дзмітрый Мірончык.

Перад гэтым пра кансультацыі ў беларускай сталіцы памочнікаў кіраўнікоў дзяржаваў «нармандскай чацвёркі» (Расея, Украіна, Нямеччына, Францыя) паведамілі медыі са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.

Аб правядзенні сустрэчы заявілі па выніках тэлефоннай размовы паміж расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель ды прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам, якая адбылася 4 красавіка. Лідары трох краінаў дамовіліся працягваць кантакты ў «нармандскім фармаце».

Правакацыя нацболаў у Менску перад выступам прадстаўніка АБСЕ (люты, 2016)

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары