У Менску прайшоў жаночы забег «Beauty Run»


«Beauty Run» – 2016

Каля 2000 жанчын стартавалі з плошчы Незалежнасці а 12-й гадзіне.

Працягласць трасы складала на выбар 2 кіламетры (з разваротам каля ГУМа) або 5 кіламетраў (з разваротам на Плошчы Перамогі).

У забегу ўдзельнічалі бронзавая прызёрка Алімпіяды-2012 па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына, “Місс-Беларусь-2008” Анастасія Касенкова, а таксама легкаатлеткі Марына Арзамасава і Аліна Талай.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац прысутнічаў на старце і павіншаваў удзельніц. На час забегу рух грамадскага транспарту па праспекце Незалежнасці быў спынены ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі.

Паводле інфармацыі minsknews.by, пераможцам на дыстанцыі 2 км стала Вікторыя Кушнір. Яна прабегла ад плошчы Незалежнасці да ГУМа і назад за 6 хвілінаў 46 секунд. На дыстанцыі 5 км першай стала Анастасія Іванова. Яна прабегла сваю дыстанцыю за 16 хвілін 28 секунд.

Пераможцаў і прызёрак узнагародзілі грашовымі прызамі, іншыя ўдзельніцы на фінішы на плошчы Незалежнасці атрымалі памятныя медалі і кветкі.

У аўторак, 7 сакавіка, адбылася трэніроўка ўдзельніц.

У мінулым годзе ў такім жа забегу ўзялі ўдзел каля 700 жанчын.

Фота ўдзельніц забегу з сацыяльных сетак.

Чытайце таксама:

НМ, ВЧ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары