36 % выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова. ЦВК тлумачыць, як дасягнулі «рэкорду»


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”15377″ onclick=”link_image”][vc_column_text]Больш за траціна беларускіх выбарнікаў узяла ўдзел у выбарах датэрмінова. Гэта сведчыць пра высокую актыўнасць нашых выбарнікаў, мяркуе старшыня ЦВК Мікалай Лазавік.

На яго думку, на рэкордную яўку падчас датэрміновага галасавання паўплывалі некалькі фактараў. А менавіта: добрая праца арганізатараў выбараў, актыўнасць саміх кандыдатаў, якія агітавалі за сваё абранне, сустракаліся з выбарнікамі і заклікалі іх прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Больш актыўна датэрмінова галасавалі ў Віцебскай вобласці – 39, 49 % выбарнікаў, самую меншую актыўнасць, згодна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, праявілі менчукі – 29,49 % з іх прагаласавалі датэрмінова.

Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт, у якім згадваюцца галоўныя тэндэнцыі сёлетняй выбарчай кампаніі:[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=v7MpXEGtSxc” title=”36 % выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова”][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў