У першым афіцыйным матчы года сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр».
Яны вызначаць уладальніка Суперкубка Беларусі-2016.
Гульня адбудзецца на стадыёне ФК «Менск» у сталіцы, пачатак – а 15-й гадзіне.
У Суперкубку пераможца папярэдняга першынства краіны сустракаецца з апошнім уладальнікам Кубка Беларусі. Два гэтых турніры летась выйграў БАТЭ, таму ў заўтрашнім матчы будзе сустракацца з фіналістам апошняга розыгрышу Кубку Беларусі – з «Шахцёрам».
Гісторыя Суперкубка Беларусі пачалася ў 2010 годзе. Пяць разоў яго выйграваў барысаўскі БАТЭ, і толькі аднойчы, у 2012 годзе, Суперкубак выйграў «Гомель».
НМ, belsat.eu