Сёння ў Беларусі моцныя снегапады + (КАРЫСНАЯ СПАСЫЛКА)


У Беларусь прыйшоў цыклон «Эма». Сіноптыкі прагназуюць снежныя завеі.

Амаль па ўсёй краіне чакаюцца працяглыя снегапады, а на дарогах снежныя заносы. Вышыня снежнага покрыва можа вырасці на 10-15 см. У нядзелю прагназуецца ўзмацненне маразоў.

Калі вы трапілі ў снежную пастку, то вам сюды >>> «Ёсць рыдлёўка, джып і гарбата. Дапамагу адкапаць машыну і адбуксую»: валанцёры прапануюць сваю дапамогу (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў