Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў


У неафіцыйны Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Малады фронт» правядзе акцыю пад сценамі КДБ.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС расстралялі больш за 130 асобаў – навукоўцаў, літаратараў, лекараў, грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў, працаўнікоў адукацыі, будаўніцтва, прамысловасці ды гандлю.

Глядзіце таксама >>> Раманоўскі: Гулаг навучыў нас Стакгольмскаму сіндрому

«Малады фронт» заклікаў а 19-й гадзіне прыйсці пад сцены будынку КДБ ў Менску са знічамі і з партрэтамі забітых камуністычнымі карнікамі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў