Сёння – сусветны дзень без аўта. У менскім транспарце кіроўцы могуць ездзіць бясплатна


22 верасня ў сталіцы пройдзе акцыя «Дзень без аўта».

У яе межах запланавалі адмысловую святочную праграму на вуліцы Леніны, часткова на ёй закрыюць рух.

Сёння менскія кіроўцы змогуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам. Толькі спачатку трэба будзе паказаць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на машыну.

«Гэтая акцыя карыстаецца папулярнасцю ў менчукоў. Летась, напрыклад, толькі ў сталічным метрапалітэне правам бясплатнага праезду скарысталіся больш за 16,5 тыс. асобаў», – адзначылі ў Менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Mенск-Навіны»

Стужка навінаў